top of page

ПРА НАС

Выдавецтва заснавана ў сакавіку 2014 г. гісторыкам Андрэем Янушкевічам і яго аднадумцамі. Спецыялізуецца на выданні гістарычнай і іншай гуманітарнай літаратуры.

 

Мы трымаемся думкі, што гісторыя - гэта не мёртвая літара крыніц, а грунт, з якога вырастае наша сучаснасць. Важна знаёміцца з досведам нашых продкаў - каб вучыцца на памылках і бачыць спраўдныя далягляды сваёй будучыні.

 

Нашы кнігі дапамагаюць перакінуць кладачку паміж сапраўднай мінуўшчынай і няўлоўным цяперашнім часам. Для нас вельмі важнай задачай з'яўляецца кшталтаванне беларускага погляду на гістарычны працэс, разбіваючы стэрэатыпы, так тонка навязаныя суседзямі, намацваючы ўласнае бачанне на "даўно вырашаныя” праблемы. І не саромецца прыкрых для сябе інтэрпрэтацый, каб тым самым расчышчаць сабе і новым пакаленням беларусаў поле для будучыні. 


Невялікая каманда выдавецтва складаецца з сапраўдных прафесіяналаў і аднадумцаў. Мы лічым, што ў сённяшнім свеце кніга адыгрывае не толькі ролю “чытва”, але павінна напоўніцу раскрываць інтэлектуальны і літаратарскі патэнцыял аўтараў, быць дасканалым творам дызайнерскага і паліграфічнага мастацтва. Добрую кнігу прыемна ўзяць у рукі, а яе чытанне - гэта густоўны занятак. 

Цікавыя, запатрабаваныя ў грамадстве тэмы, лёгкасць выкладання пры высокім інтэлектуальным узроўні, якасная паліграфія - на гэтым грунтуецца праца нашага выдавецтва.

 

Наша місія – набліжаць гісторыю да людзей. 

 

Тэгі
Тегов пока нет.
bottom of page